Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

В.Акудовіч: "На вуліцы і плошчы Менска выйшаў не народ, а нацыя"


Радыё Свабода Ці маглі падзеі “гарачага тыдня” 19-25 сакавіка разьвівацца інакш, чым яны разьвіваліся? Чым была брутальнасьць прадстаўнікоў сілавых структураў у адносінах да дэманстрантаў – выкананьнем загаду ці праявай уласнай нянавісьці? У якой ступені наагул паводзіны сілавых структураў зьяўляюцца індыкатарам настрояў грамадзтва?

(Акудовіч: ) "Праблема тут вось, напэўна, у чым: і за камуністамі, і ў сучаснай Беларусі міліцыя і да яе падобныя сілавыя структуры па сваёй сутнасьці не зьяўляліся і не зьяўляюцца да гэтага часу праваахоўнымі органамі. Яны – рэпрэсіўны інстытут улады. І таму рэпрэсія – гэта канон іх паводзінаў. Падобна яны зьдзекуюцца над усімі арыштаванымі, а ня толькі над тымі, хто выходзіць з пратэстам, хаця, напэўна, апошнія рэпрэсуюцца мацней. Тыя, што пратэстуюць супраць беззаконьня ўлады, адначасна пратэстуюць непасрэдна супраць іх, якія абараняюць гэтую ўладу. Цягам гэтага тыдня Волі маніфэстанты бясконца скандавалі: "Міліцыя з народам!", і міліцыя сапраўды была з народам, але рэч у тым, што на вуліцы і плошчы Менска выйшаў не народ, а нацыя, ці, прынамсі, тыя людзі, што пачынаюць сябе адчуваць нацыянальным чалавекам. А міліцыя была з народам, і таму біла гэтых "чужаніцаў", і біла найперш таму, што беларускі народ быў за Аляксандра Лукашэнку, а гэтыя выступалі супраць яго".

Чытаць поўны тэкст перадачы "Праскі акцэнт"
XS
SM
MD
LG