Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю гарадзенскі журналіст А.Пісальнік


Радыё Свабода Сёньня пасьля 16-й гадзіны выпусьцілі з-за кратаў журналіста, актывіста Саюзу палякаў Анджэя Пісальніка. Яго арыштавалі 20 сакавіка на 12 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным вулічным сходзе.

За кратамі ў Горадні застаюцца два актывісты — Іван Роман і Анджэй Лісоўскі. Першага зь іх выпусьцяць 5 красавіка, а ў спадара Лісоўскага тэрмін арышту сканчаецца заўтра. Абодвух пасадзілі па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы: Романа — на 13 сутак, Лісоўскага — на 10.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG