Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі вінавацяць Польшчу ў парушэньні Венскай канвэнцыі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава МЗС Польшчы заяўляе, што ўважліва азнаёміцца са зьместам ноты, якую атрымаў учора ў Менску часовы павераны (сharge d''affaires) у справах Польшчы ў Беларусі Аляксандар Васілеўскі, аднак з папярэдняй інфармацыі вынікае, што абвінавачаньні беларускага боку можна будзе прызнаць беспадстаўнымі.

У ноце, якую атрымаў Аляксандар Васілеўскі, польскі бок, сярод іншага, абвінавачваецца ў парушэньні Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных дачыненьнях – у тым ліку ў злоўжываньні сваімі правамі з боку асобаў, якія маюць дыпляматычныя пашпарты, у перашкодах для працы беларускіх дыпляматаў у Польшчы, а таксама ў “парушэньні экстэрытарыяльнасьці беларускай амбасады ў Польшчы”.

“Мы ўважліва азнаёмімся са зьместам ноты, аднак з папярэдняй інфармацыі вынікае, што абвінавачаньні беларускага боку можна будзе прызнаць беспадстаўнымі”, – заявіла намесьніца прэсавага сакратара МЗС Польшчы Юстына Ляваньска.

Паводле яе словаў, беларускі МЗС лічыць, што група польскіх палітыкаў “перашкаджала хадзе выбараў у Беларусі, распальваючы грамадзкі непакой і заклікаючы да байкоту галасаваньня”.

Юстына Ляваньска адзначыла, што ўлады замежных дзяржаваў звычайна “ставяцца ветліва” да гасьцей зь іншых краінаў, якія маюць дыпляматычныя пашпарты, нават калі яны ня маюць імунітэту – менавіта як у выпадку польскіх дэпутатаў, што былі на выбарах у Беларусі.

Беларускі бок абвінаваціў таксама польскія ўлады ў тым, што “група асобаў спрабавала ўварвацца на тэрыторыю беларускай амбасады ў Варшаве”, аднак, паводле спадарыні Ляваньскай, “польскія ўлады гэтага не пацьвярджаюць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG