Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая акцыя моладзі ля беларускай амбасады ў Празе


Радыё Свабода 31 сакавіка а 9-й раніцы некалькі чалавек, прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Празе, правялі каля беларускай амбасады пікет з назовам "Чорная метка Рыгорычу".

Удзельнікі акцыі наляпілі на плот і на шыльду амбасады налепкі з "чорнай меткай", павесілі на плот чорныя стужкі – у знак салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі.

Неўзабаве да пікетоўцаў падскочылі 3 супрацоўнікі амбасады – адзін зь іх паведаміў па тэлефоне, што ля амбасады сабраліся "нейкія адмарозкі". Ён паводзіў сябе агрэсіўна, адбылася нават фізычная сутычка (гл. фота), калі адзін з супрацоўнікаў амбасады паспрабаваў адабраць у ўдзельніцы пікету фотаапарат, на які яна здымала акцыю.

Пасьля гэтага супрацоўнікі амбасады выклікалі паліцыю, якая перапісала дадзеныя ўдзельнікаў акцыі. Паліцыянты параілі пікетоўцам зьняць самалепкі з будынку амбасады, але тыя іх здымаць ня сталі.







XS
SM
MD
LG