Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскіх сябраў “Маладога Фронту” пачалі турбаваць супрацоўнікі КДБ


Радыё Свабода Студэнтку беларускай філялёгіі Гарадзенскага унівэрсытэту Вольгу Палуйчык дапыталі ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе “Маладога Фронту”, распачатай у сталіцы.

Яна расказала, што гутарка адбылася ва ўнівэрсытэцкіх сьценах, двух супрацоўнікаў КДБ цікавіла, як яна пазнаёмілася з маладафронтаўцамі, хто ўваходзіць у арганізацыю на Гарадзеншчыне, а таксама адносіны з Яўгенам Скрабутанам, якога нядаўна выключылі з унівэрсытэту за каляндарыкі са здымкам А.Мілінкевіча.

Пратакол допыту дзяўчына падпісваць адмовілася. Ёй вядома, што на допыт выклікалі яшчэ двух студэнтаў унівэрсытэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG