Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы 25000 улётак пра падзеі на Кастрычніцкай плошчы


Радыё Свабода, Віцебск 25 тысяч улётак пад назовам “Народны кантроль” знаходзіліся ў машыне, якую затрымалі супрацоўнікі ДАІ на Віцебшчыне. Кіроўцу, журналіста Вадзіма Баршчэўскага, і ягонага сына Алега змусілі паехаць у аддзел міліцыі Віцебскага раёну.

Некалькі гадзінаў міліцыянты пералічвалі ўлёткі, дзе былі перадрукаваныя аповеды жыхароў намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы, а таксама іхныя ўспаміны пра затрыманьні і суды.

На затрыманых Вадзіма і Алега Баршчэўскіх склалі пратаколы за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

Пазьней Вадзім Баршчэўскі зьвярнуўся ў міліцыю, каб забраць сваю машыну, якую правяралі супрацоўнікі ДАІ. Тады міліцыянты зь Віцебскага РАУСу былі запатрабавалі, каб ён даў ім дадатковыя паказаньні: каму прызначаліся ўлёткі, як іх меркавалі распаўсюджваць і г.д.

Спадар Баршчэўскі сказаў, што на ўсе падобныя пытаньні будзе адказваць толькі ў судзе, і тое, калі яму гэтак параіць адвакат. Тады міліцыянты склалі на яго яшчэ адзін пратакол – пра непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG