Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Расеі чакае адказу на сваю ноту аб вызваленьні вязьняў


Паводле БелаПАН Пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі дагэтуль чакае адказ на ноту, скіраваную ў беларускае МЗС 28 сакавіка, аб датэрміновым вызваленьні затрыманых у Беларусі расейскіх грамадзянаў.

Як паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар расейскай дыпмісіі Аляксандар Фралоў, пасольства хадайнічала аб датэрміновым вызваленьні грамадзянаў Расеі, затрыманых за ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску.

29 сакавіка пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў абмеркаваў з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі пытаньне аб вызваленьні затрыманых расейскіх грамадзян. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Міхаіл Камынін, для расейскага боку "прынцыповым зьяўляецца забесьпячэньне законных правоў і інтарэсаў усіх расейскіх грамадзян незалежна ад іх прафэсійнай прыналежнасьці". "Расейскі бок прымае ўсе неабходныя захады для аказаньня прававой дапамогі затрыманым расейцам", – падкрэсьліў прадстаўнік расейскага МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG