Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХК просіць Вярхоўны суд прызнаць выбары несапраўднымі


Радыё Свабода, Менск 31 сакавіка Беларускі Хэльсынскі камітэт (БХК) накіраваў у Вярхоўны суд скаргу, у якой просіць суд прызнаць мінулыя прэзыдэнцкія выбары несапраўднымі па ўсёй краіне.

Праваабаронцы падаюць сьпіс з васьмі асноўных парушэньняў, якія яны зафіксавалі ў выніку маніторынгу выбараў па ўсёй Беларусі. Гэтыя парушэньні тычацца як выбарчага працэсу, гэтак і непасрэдна галасаваньня.

Сярод іншага, у перадвыбарчы пэрыяд: уладамі стваралася атмасфэра страху й недаверу да апазыцыйных кандыдатаў; рэгістрацыя дзейнага кіраўніка краіны кандыдатам на прэзыдэнта на трэці тэрмін была незаконнаю; у выбарчых камісіях дамінавалі прадстаўнікі ўлады; адсутнічала свабода слова; незалежныя мэдыі перасьледаваліся; актывісты штабоў кандыдатаў ад апазыцыі, а таксама назіральнікі за выбарамі падпадалі пад рэпрэсіі; дзяржаўны апарат замест нэўтралітэту цалкам працаваў на карысьць аднаго кандыдата. Да таго ж, самі выбары й падлік галасоў былі непразрыстымі.

Праваабаронцы Беларускага Хэльсынскага камітэту лічаць неабходным правесьці новыя выбары прэзыдэнта Беларусі.
XS
SM
MD
LG