Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З турмы на Акрэсьціна выйшаў Андрэй Дынько


Радыё Свабода Пасьля 10-суткавага арышту на волю з турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску выйшаў галоўны рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько.

Як паведамляе прэсавая служба БАЖ, выпускаюць вязьняў прыкладна ў той самы час сутак, калі затрымлівалі: да прыкладу, карэспандэнта радыё “Палёнія” Зьмітра Гурневіча вызвалілі сёньня ўначы, а Андрэя Дынька – каля 11-й раніцы. Зьяўленьне рэдактара “Нашай нівы” ў дзьвярох спэцпрымальніка суправаджалася гучнымі воплескамі.

Разам з Андрэем Дыньком у камэры сядзеў і журналіст газэты “Белорусы и рынок” Вадзім Александровіч – ён мае выйсьці на волю сёньня пасьля 16.00.

XS
SM
MD
LG