Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы хочам бачыць соцыялістычны росквіт жабрачай і прыгнечанай у мінулым Беларусі”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларускія газэты розных гадоў за 31 сакавіка.

“Сялянская ніва”, 1926 год:

“Міністэрства спраў вайсковых яшчэ ўперад было выдаўшы загад, каб духоўнікі не давалі шлюбаў маладым хлопцам, каторым трэба будзе ісьці да войска. Міністэрства ня хоча, каб у войску былі жанатыя людзі, бо гэта бытцам будзе перашкодай у іхнай вайсковай службе — і калі такога хлопца возьмуць у войска, то астануцца без апекі жонка і дзеці. На шлюб такога “пабаровага” трэба пазваленьне ўлады”.

“ЛіМ”, 1936 год. Удзельнікі рабочага кінафэстывалю гомельскага шклозаводу да беларускіх кінэматаграфістаў:

“Таварышы кіноработнікі! Мы хочам бачыць на экране нашу работу, саміх сябе, нашых герояў, якія працуюць з вамі рука-у-руку, герояў, якія сваім прыкладам падымалі б у нас яшчэ большы энтузіязм. Мы хочам бачыць соцыялістычны росквіт жабрачай і прыгнечанай у мінулым Беларусі. Пакажыце нам на экране лепшых людзей сталінскай эпохі — стаханаўцаў”.

“ЛіМ”, 1956 год:

“Адкрыццё ў Мінску тэатра юнага гледача — гэта не толькі свята для маладога калектыву тэатра і школьнікаў сталіцы, а радасная падзея ва ўсім культурным жыцці рэспублікі. Нас радуе асабліва тое, што мы атрымалі такое цудоўнае памяшканне (аўтар праекту — архітэктар А.Воінаў). Сёння будынак Беларускага тэатра юнага гледача адзін з лепшых і прыгожых у Беларусі. У ім утульная зала на 560 месц, прыгожае файэ, распісанае мастакамі І.Ахрэмчыкам і І.Давідовічам, спецыяльная ёлачная зала, добра абсталяваная механізаваная сцэна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG