Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы з ізалятараў Менску і Менскай вобласьці выйшлі каля 80 чалавек


Радыё Свабода На вуліцы Акрэсьціна ў Менску паплечнікі сустракалі больш за 60 чалавек, якіх затрымалі ў часе ліквідацыі намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы. Адначасова, а 3 гадзіне ночы, з Жодзінскага ізалятару выйшлі 10 арыштаваных актывістаў, а з камэраў ізалятару Менскага раёну – 8 дзяўчат. Усе яны адбылі 7 сутак арышту.

Актывіст КХП-БНФ Уладзімер Раманцоў быў таксама затрыманы на Кастрычніцкай плошчы. Ён выйшаў першым з тых, каго схапілі ў намётавым лягеры. Уладзімер Раманцоў падзяліўся сваімі ўражаньнямі са "Свабодай".

(Раманцоў: ) “У аўтазаку быў такі балён. Ён (спэцназавец) пырскаў. Я сам трапіў у воблака газавае. Яно было бяз паху, але калі я сеў у машыну, то ў мяне галава балела. Ня ведаю, ад гэтага ці не ад гэтага. Але тое, што распырсквалі гэты газ, дакладна. Я сам гэта бачыў. Што да зьбіцьця, то яны павінны, відаць, у часе апэрацыі каго-небудзь вызначыць і каго-небудзь пабіць. Спэцназ. Хаця, калі мы ўжо сядзелі, то й гэтыя зьдзекаваліся: мат-перамат. Маладыя нашыя трымаліся добра. Першы раз атрымалі перадачу ў суботу і пакармілі першы раз у суботу. Дрэнна вельмі кармілі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG