Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку зьбіраюць подпісы пад зваротам да генпракурора


Радыё Свабода Сябры наваполацкага штабу Казуліна разгарнулі кампанію збору подпісаў пад зваротам да генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

У звароце выказваецца патрабаваньне “неадкладнага вызваленьня незаконна затрыманага Аляксандра Казуліна, а таксама іншых палітычных вязьняў, ды пакараньня тых, хто зьбіваў і арыштоўваў безабаронных людзей”.

Паводле аднаго зь ініцыятараў кампаніі, Валера Шаўчэнкі, пад зваротам паставілі ўжо свае подпісы некалькі дзясяткаў навапалачанаў. Бліжэйшым часам грамадзкія актывісты плянуюць распачаць збор подпісаў ля прахадных буйных наваполацкіх прадпрыемстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG