Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2007г. “Газпром” хоча прадаваць Беларусі газ па эўрапейскіх коштах


Радыё Свабода Як паведаміла прэсавая служба “Газпрому”, сёньня ў цэнтральным офісе расейскага газавага манапаліста адбылася працоўная сустрэча кіраўніка “Газпрому” Аляксея Мілера зь міністрам энэргетыкі Беларусі Аляксандрам Агеевым і генэральным дырэктарам “Белтрансгазу” Дзьмітрыем Казаковым. Асаблівая ўвага была ўдзеленая умовам супрацоўніцтва бакоў ў 2007 годзе. Гэтая тэма была ініцыяваная расейскім бокам пасьля завяршэньня прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі.

“Аляксей Мілер у ходзе перамоваў заявіў, што ў 2007 годзе пастаўкі расейскага газу ў Беларусь павінны ажыцьцяўляцца паводле коштаў, што адпавядаюць эўрапейскаму ўзроўню”, – паведамляе прэсавая служзба “Газпрому”. Беларускі бок мае прадставіць свае прапановы па ўмовах супрацоўніцтва на будучы год да 30 красавіка.

Сёлета Беларусь атрымлівае расейскі газ па льготнай цане ў 46,68 даляра за тысячу кубамэтраў, што ў некалькі разоў ніжэй, чым кошт для Ўкраіны ды іншых краінаў-суседзяў. Гэткі льготны кошт разглядаўся назіральнікамі як форма падтрымкі Расеяй А.Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах.
XS
SM
MD
LG