Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін можа атрымаць да шасьці гадоў


Радыё Свабода Да Аляксандра Казуліна вылучана абвінавачаньне за хуліганства й арганізацыю групавых дзеяньняў з парушэньнем грамадзкага парадку. За такія злачынствы закон прадугледжвае да шасьці гадоў зьняволеньня.

Аляксандар Казулін вінаватым сябе не прызнае і абвінавачвае ўлады ў “правакацыі”. Ён лічыць гэтую справу перасьледам з палітычных матываў.

Пра гэта Радыё Свабода распавёў адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч, які сёньня сустрэўся са сваім падабаронным у жодзінскім ізалятары.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG