Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянін Сяргей Атрошчанка ня быў шпіталізаваны ў 9-ю бальніцу


Радыё Свабода Прэсавая сакратарка Аляксандра Казуліна паведаміла: паводле ейнае інфармацыі, якая цяпер правяраецца, зьбіты спэцназам 25 сакавіка Сяргей Атрошчанка нібыта памёр сёньня ў 9-м клінічным шпіталі. Пацьвярджэньня гэтага факту ў самім шпіталі няма.

У службе даведак 9-га клінічнага шпіталю “Свабодзе” паведамілі, што грамадзянін, якога завуць Сяргей Атрошчанка, ад 25 сакавіка ня быў у іх шпіталізаваны.

(Лекар: ) “Ужо тэлефануюць сёньня цэлы дзень. Але, на жаль, нічога вам не магу паясьніць. Бо з 25 сакавіка Атрошчанкі ў нас не было сярод шпіталізаваных”.

Аднак прадстаўніца службы даведкі не змагла цалкам выключыць магчымасьці сьмерці чалавека ў бальніцы да таго, як ён быў фармальна шпіталізаваны:

(Лекар: ) “Разумееце, калі гэта здарылася ў прыёмным пакоі, і ён памёр пры аглядзе лекараў (а такое можа быць), тады, канечне, ён не патрапіць у мой сьпіс”.

Аднак у прыёмным аддзяленьні 9-й клінічнай бальніцы не змаглі праверыць журналу паступленьня хворых за 25 сакавіка:

(Іншы лекар: ) “Вы ведаеце, у нас ужо няма журналу з 25 чысла — у нас ёсьць толькі за сёньня”.

У прыёмным аддзяленьні патлумачылі, што гэты журнал перададзены ў рэгістратуру — з прычыны рамонту прыёмнага пакою. Цяпер памянёны журнал знаходзіцца пад сыгналізацыяй, і праглядзець яго можна будзе толькі заўтра. Загадчыка прыёмнага аддзяленьня з 16-й гадзіны на месцы няма.

Гл.таксама • Ідэнтыфікаваны адзін з моцна зьбітых у часе акцыі 25 сакавіка
XS
SM
MD
LG