Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народная Воля” зноў друкуецца ў Смаленску


Радыё Свабода Пасьля двухтыднёвага вымушанага перапынку аднаўляецца выхад газэты “Народная Воля”. Двайны нумар 48—49 друкуецца ў Смаленску. Экспэдытары разьлічваюць атрымаць наклад газэты яшчэ сёньня й даставіць яго ў Менск.

Сытуацыю ўдакладняе галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч:

(Сярэдзіч: ) “Мы зьвярнуліся зь лістамі (сёньня друкуем іх на першай старонцы) да шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Просім: “Калі ласка, вярніце свабоднае слова на радзіму! Дайце нам тут друкавацца! Навошта нам езьдзіць у Смаленск, Маскву ці Кіеў?” А нам у адказ: “Трэба пачакаць...” Колькі чакаць? Ніхто ня ведае. Сёньня ў друкарні “Міхайлава” ў Смаленску друкуецца чарговы нумар. І мы рыхтуем яшчэ адзін, наступны”.
XS
SM
MD
LG