Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорск: аштрафавалі актывістаў з каманды Мілінкевіча


Радыё Свабода Сёньня пэнсіянэрку Сьвятлану Міхальчанку, якая падчас выбарчай кампаніі распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы Аляксандра Мілінкевіча, мясцовы суд аштрафаваў на тры базавыя велічыні. Паводле спадарыні Міхальчанкі, гэта трэцяя частка яе пэнсіі.

Сьвятлана Міхальчанка, якая ўзначальвае раённую арганізацыю Партыі камуністаў беларускай, гаворыць, што сваёй грамадзкай дзейнасьці ня спыніць:

(Міхальчанка: ) “Будзем і надалей распаўсюджваць газэту “Товарищ”. Гэты раз прывезьлі аж 1600 асобнікаў. Цяпер я якраз іх фасую”.

Сёньня ж у Сьветлагорску, і таксама на тры базавыя велічыні, аштрафаваны яшчэ адзін актывіст каманды Мілінкевіча — Віктар Ахрамчук.
XS
SM
MD
LG