Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У эфес і ножны яе ўстаўлена 90 рубінаў, 140 хрызалітаў і 2 вялікія залацістыя тапазы. У галоўцы эфеса — прыгожая рубінавая зорка”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 30 сакавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Савецкая Беларусь”, 1926 год. Пра пастанову праўленьня саюзу працаўнікоў мастацтва БССР:

“…дармовымі месцамі ў відовішчных прадпрыёмствах маюць права карыстацца: выканком — 2 месцы, акрвыканком палітасьветы — 1, саюз працаўнікоў мастацтва — 1 і Галоўліт — 1, паліткантроль — 1, міліцыя — 1, камэндант гораду — 1, пажарная інспэкцыя — 1 і рэдакцыі газэт — 1 месца. У тых гарадох, дзе ёсьць некалькі газэт, кожная газэта павінна мець 1 месца”.

“Комуніст”, 1936 год. Да 100-годзьдзя з дня сьмерці Пушкіна:

“28.ІІІ. Пад старшынствам прэзыдэнта Беларускай акадэміі навук акад.Сурта адбылося першае пасяджэнне Пушкінскага камітэта БССР… Прызнана неабходным на працягу 1937—1941 гг. выдаць на беларускай мове поўны збор твораў А.С.Пушкіна. На працягу бягучага года павінны быць выданы зборнік выбраных твораў паэта і яго казкі. Да работы па перакладах будуць прыцягнуты буйнейшыя паэты БССР”.

“Звязда”, 1946 год. Зь Ленінграду:

“Завод “Русскіе самоцветы” закончыў выраб першага экземпляра параднай шаблі маршала Советскага Саюза. У эфес і ножны яе ўстаўлена 90 рубінаў, 140 хрызалітаў і 2 вялікія залацістыя тапазы. У галоўцы эфеса — прыгожая рубінавая зорка. Сёння першая парадная маршальская шабля адпраўлена ў Маскву”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG