Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: палітычна актыўную моладзь дапытваюць у КДБ


Радыё Свабода Магілёўскі праваабарончы цэнтар паведамляе пра выклікі моладзі ў абласное ўпраўленьне КДБ. Праваабаронцы не называюць імёнаў, але адзначаюць, што гэта 17-18 гадовыя хлопцы, добраахвотнікі ініцыятыўнай групы Мілінкевіча.

Маладыя людзі не атрымліваюць позваў. Пра неабходнасьць наведаць КДБ ім паведамляюць кіраўнікі іхных навучальных установаў. У допыце супрацоўнікі КДБ спасылаюцца на, нібыта, заведзеную крымінальную справу, выпытваюць пра прыналежнасьць да "Маладога фронту" й ягонай дзейнасьці, а таксама пра лідэраў. Допыт вядуць двое альбо чацьвёра супрацоўнікаў, без прысутнасьці прадстаўніка альбо сацыяльнага пэдагога выкліканага чалавека — адзначаюць у Магілёўскім праваабарончым цэнтры.

Старшыня праваабарончага цэнтру Ўладзімер Краўчанка падкрэсьлівае, што найбольшую актыўнасьць, паводле зьвестак выкліканых, у допытах праяўляе супрацоўнік УКДБ Магілёўскай вобласьці Андрэй Мядзьведзеў.
XS
SM
MD
LG