Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Казуліна зьвярнулася да Пуціна


Радыё Свабода Сёньня жонка зьняволенага экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна Ірына перадала ў амбасаду Расеі ліст прэзыдэнту РФ Уладзімеру Пуціну. У ім яна просіць паспрыяць вызваленьню яе мужа.

Спадарыня Казуліна спасылаецца на тое, што Пуцін мае ўплыў на Лукашэнку і аўтарытэт сярод насельніцтва Беларусі.

Ірына Казуліна зачытала для Радыё Свабода вытрымкі зь ліста:

(Казуліна: ) “Справа гэтая палітычная, гэта асабістая помста Лукашэнкі майму мужу, помста за тое, што Казулін не баіцца і зьяўляецца адзіным у краіне чалавекам, які адважыўся на цэнтральным тэлебачаньні сказаць праўду пра дзейнага прэзыдэнта. Уладзімер Уладзімеравіч, мой муж зараз знаходзіцца ў СІЗА ў цяжкім стане, у яго пашкоджаны пазваночнік, зьбіцьцё спэцназаўскімі ботамі і дубінкамі па сьпіне можа мець цяжкія наступствы для здароўя”.

Спадарыня Казуліна мяркуе, што калі Пуцін паспрыяе вызваленьню Казуліна, то будуць вызваленыя і іншыя вязьні, схопленыя пад час падзей, зьвязаных з прэзыдэнцкімі выбарамі.

Сёньня ж Ірына Казуліна накіравала звароты кіраўнікам ЗША, краінаў Эўразьвязу, дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту з аналягічнай просьбай паспрыяць вызваленьню яе мужа і іншых беларускіх палітзьняволеных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG