Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Сіўчык пакінуў шпіталь


Паводле БелаПАН Сёньня актывіст апазыцыі, адзін з арганізатараў намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы Вячаслаў Сіўчык быў выпісаны з 3-га клінічнага шпіталю Менску, паведамляе БелаПАН.

Вячаслаў Сіўчык быў шпіталізаваны пасьля зьбіцьця невядомымі асобамі. На працягу некалькіх дзён ля палаты Сіўчыка знаходзіліся міліцыянты.

Сёньня пасьля выпіскі Сіўчыка асобы з пасьведчаньнямі МУС спрабавалі затрымаць яго, аднак прыхільнікам апазыцыйнага палітыка ўдалося адцясьніць іх ад аўтамабіля, на якім Сіўчык ад’ехаў ад шпіталю.

У дадзены момант месцазнаходжаньне Вячаслава Сіўчыка невядомае.
XS
SM
MD
LG