Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх мытнікаў усё часьцей цікавяць машыны польскіх дыпляматаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні генэральны консул Польшчы Анджэй Крантоўскі сустрэўся з журналістамі. У размове ўдзельнічалі таксама ягоны намесьнік Януш Дамброўскі і прадстаўнік польскай амбасады ў Менску Мар’ян Семаковіч. Сустрэча была прымеркаваная да інцыдэнту на КПП “Брузгі” ў панядзелак, калі консулаў Крантоўскага і Дамброўскага каля сутак не выпускалі з памежнай зоны.

Нагадаю, што невядомыя людзі ў цывільным дамагаліся надгляду прыватнай машыны Януша Дамброўскага, якая была з дыпляматычным нумарам. Генэральны консул Крантоўскі заявіў, што за апошнія дні былі некалькі спробаў надгледзець машыны супрацоўнікаў консульства і аўтамабіль з дыпляматычнай поштай. Былі іншыя выпадкі, калі беларускія мытнікі патрабавалі надгляду машын польскіх дыпляматаў, зазначыў Мар’ян Семаковіч з амбасады ў Менску.

Журналістам прадэманстравалі відэазапіс таго, як пасьля інцыдэнту Януш Дамброўскі на польскім баку адчыніў багажнік і паказаў журналістам, што нічога недазволенага там не было.

Праз гэты інцыдэнт ды пікетаваньне гарадзенскага консульства членамі БРСМ прыпынялася выдача візаў – пачала павялічвацца чарга. Зьявіліся чуткі, што ўлады нават могуць закрыць мяжу. Але генэральны консул Крантоўскі зазначыў:

(Крантоўскі: ) “Мы не закрываем консульства, і я хачу сказаць, што рашэньне Польшчы такое: консульства і надалей будзе працаваць у гэтым напрамку. Мы будзем кожны працоўны дзень выдаваць па 400 – 500 візаў”.

Януш Дамброўскі падкрэсьліў, што з пачатку году гарадзенскае консульства выдала больш за 18 тысяч візаў — на 37 адсоткаў болей, чым за гэты час летась. 25 адсоткаў візаў выдаюцца бясплатна.

Анджэй Крантоўскі зазначыў: дыпляматам вядома, што сёньня шмат жыхароў памежных раёнаў жывуць за кошт памежнага гандлю, перш за ўсё беларусы возяць у Польшчу паліва.

(Крантоўскі:) “Адна перавозка — 30 даляраў чыстага заробку. Тры разы зьезьдзіць празь мяжу цягам дня — гэта ўжо будзе 90 даляраў. І на гэтых машынах працуюць тры – чатыры, нават пяць чалавек па чарзе, і гэтая машына езьдзіць увесь час туды-сюды, значыцца, грошы ёсьць, праца ёсьць”.

Польскія дыпляматы ў размове з журналістамі таксама зазначылі, што салідарныя са сваім калегам Марыюшам Мшкевічам, які знаходзіцца пад арыштам у Менску за падтрымку моладзі на Кастрычніцкім пляцы. Машкевіч быў першым генэральным консулам Польшчы ў Горадні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG