Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчучынскага актывіста перавялі ў сьледчы ізалятар


Радыё Свабода Пасьля двух тыдняў утрыманьня Сяргея Ляшкевіча ў спэцпрымальніку Шчучынскага райаддзелу міліцыі яго перавялі ў сьледчы ізалятар гарадзенскай турмы.

Сяргею Ляшкевічу дагэтуль не прад’явілі абвінавачаньняў, але яго падазраюць у крымінальнай справе па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках). Нехта Аляксандар Бурдзей склаў у міліцыі паказаньні, быццам Сяргей Ляшкевіч навучаў яго тэрарыстычнай дзейнасьці.

Сяргея Ляшкевіча арыштавалі 14 сакавіка на ўвесь пэрыяд сьледзтва. Сьледчы Іван Новікаў абгрунтаваў такое рашэньне тым, што Сяргей Ляшкевіч можа ўцячы альбо зьдзейсьніць новыя злачынствы.

Са словаў маці Сяргея Ляшкевіча, той мае вельмі слабое здароўе, хварэе на астму. Маці баіцца, што ў камэры Ляшкевіч можа страціць здароўе назаўсёды.

У гэтыя дні ў Горадні актывісты ініцыятыўнай групы Мілінкевіча складаюць сьпісы ўсіх палітвязьняў Гарадзеншчыны, каб дапамагчы ім юрыдычна і матэрыяльна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG