Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ю.Хадыка: у апазыцыі адсутнічае пасьлявыбарчая стратэгія


Радыё Свабода Прэзыдэнцкія выбары й бурныя падзеі пасьля іх моцна спалітызавалі грамадзтва, уцягнулі ў грамадзкае жыцьцё людзей, якія зазвычай трымаюцца чым далей ад палітыкі.

(Валер Карбалевіч: ) "Падчас вулічных акцый пратэсту шмат людзей выказвала меркаваньне, што ў іх арганізатараў не было пэўнага пляну дзеяньняў. Ці справядлівыя гэтыя папрокі?"

(Юрась Хадыка: ) "Безумоўна, справядлівыя. Я сам чуў ад многіх, што адсутнічае плян і дастатковы ўзровень арганізацыі. Гэта пачалося яшчэ пасьля Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Кааліцыя вельмі доўга раскачвалася, выпрацоўваючы нейкія прынцыпы сваёй дзейнасьці ці ствараючы арганізацыйныя структуры. А падчас ужо выбарчай кампаніі ўсе гэтыя хібы выявіліся.

Лягічным працягам таго зьявілася адсутнасьць яснага пляну паводзін у часе верагодных падзей дэмакратычнай апазыцыі".

("Ці мае апазыцыя пасьлявыбарчую стратэгію?" – Увесь тэкст перадачы)
XS
SM
MD
LG