Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Цвяроза ацэньваючы буйны ўклад у справу рэвалюцыі, партыя ў той-жа час рашуча паставіла пытанне аб ліквідацыі культу асобы Сталіна


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 29 сакавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская крыніца”, 1936 год. Камунікат №2 Беларускага Народнага Аб’яднаньня:

“Прэзыдыюм Цэнтр. Камітэту БНА ад імя цэлай арганізацыі заяўляе, што адкідае дамаганьні супрацоўніцтва з КПЗБ і ўтварэньня з ёй супольнага супроцьфашыстоўскага народнага фронту дзеля гэткіх прычын: 3. КПЗБ, выступаючы супроць дыктатуры буржуазна-фашыстоўскай, прызнае і падтрымлівае пануючую цяпер над Беларускім народам у Савецкай Беларусі дыктатуру пролетарыяту: БНА проціў усякай дыктатуры, а гэтым самым і проціў пануючай цяпер дыктатуры ў Савецкай Беларусі”.

“Чырвоная змена”, 1956 год. Артыкул з “Правды” “Чаму культ асобы чужы духу марксізма-ленінізма?”:

“Аддаючы належнае заслугам І.В.Сталіна, цвяроза ацэньваючы той буйны ўклад, які быў ім унесены у справу рэвалюцыі, у справу будаўніцтва соцыялізма, партыя ў той-жа час рашуча паставіла пытанне аб ліквідацыі культу асобы Сталіна, для таго, каб поўнасцю аднавіць ленінскія прынцыпы і нормы партыйнай і дзяржаўнай работы і стварыць тым самым найлепшыя ўмовы для ўсёй нашай вялікай стваральнай дзейнасці па будаўніцтву комунізма”.

“Народная Воля”, 1996 год. Станіслаў Багданкевіч піша:

“Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка нярэдка заяўляе, што ён, адрозна ад розных прафэсараў, “прагматык” і ў сваіх эканамічных рашэньнях “крочыць ад жыцьця”. Гэта распаўсюджаная памылка. Звычайна людзі, якія выхваляюцца сваім “прагматызмам”, аказваюцца найгоршымі рабамі эканамічных догмаў. Яны засвоілі гэтыя догмы шмат гадоў таму ад бяздарных выкладчыкаў палітэканоміі, але дагэтуль лічаць гэтыя бязглузьдзіцы вяршыняй эканамічнай думкі”.
XS
SM
MD
LG