Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жодзіне знаходзіцца пад арыштам 168 актывістаў


Радыё Свабода У Жодзіне адбываюць пакараньне 168 удзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску, затрыманых уначы 24 сакавіка.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў жодзінскі актывіст дэмакратычнага руху Зьміцер Чарткоў. Паколькі ў мясцовым ізалятары часовага ўтрыманьня месцаў на ўсіх не хапае, арыштаваных ад 5 да 15 сутак утрымліваюць ў Жодзінскім СІЗА. Нагадаем, тут жа знаходзіцца і былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін, затрыманы ў часе акцыі прымеркаванай да адзначэньня Дня Волі 25 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG