Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: у сутычках са спэцназам вінавата беларуская апазыцыя


Радыё Свабода МЗС Расеі абараняе беларускія ўлады, ускладаючы адказнасьць на жорсткія сутычкі на вуліцах Менску выключна на апазыцыю.

У заяве расейскага зьнешнепалітычнага ведамства гаворыцца, што “беларуская апазыцыя, арганізоўваючы несанкцыянаваныя мітынгі, спрабавала справакаваць улады на жорсткія дзеяньні, каб выклікаць крытыку Захаду адносна афіцыйнага Менску”.

Паводле МЗС Расеі, 25 сакавіка ўлады “не перашкаджалі правядзеньню мітынгу, пакуль ён насіў мірны характар. Аднак сытуацыя зьмянілася, калі пачалі гучаць заклікі да сілавога скіданьня законнай уклады, а частка дэманстрантаў накіравалася да гарадзкога аддзелу міліцыі з агрэсіўнымі намерамі” – гаворыцца ў заяве расейскага МЗС.

У дакумэнце адзначаецца, што “агрэсіўныя дзеяньні, заклікі да гвалту і захопу адміністрацыйных будынкаў не былі падтрыманыя значнай часткай апазыцыі”. Але паводле МЗС Расеі “падзеі ў беларускай сталіцы павінны атрымаць аб’ектыўную праўную ацэнку, бо гаворка ідзе ня толькі аб свабодзе выказваньня палітычных поглядаў, але і аб захаваньні закону, правапарадку і бясьпекі грамадзянаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG