Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Лукашэнка: ня трэба вешаць мае партрэты, хопіць і фатаграфіі


Радыё Свабода “Усялякія палітычныя баталіі скончыліся” – заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па пытаньнях удасканальваньня структуры кіраваньня.

“У краіне мір і парадак, як і быў, нягледзячы на асобныя ўсплёскі, якія праваахоўныя органы – малайцы – вельмі хутка і дакладна паставілі на свае месцы” – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што ўрад, як і раней, не прыцягваўся да правядзеньня гэтай перадвыбарчай кампаніі, ды і сам кіраўнік дзяржавы, паводле яго словаў “фактычна, не адлучаўся на палітычную кампанію”.

Падчас нарады Лукашэнка аддаў загад кіраўніку сваёй адміністрацыі Генадзю Нявыгласу “прыбраць усе партрэты прэзыдэнта”.

“Я скажу, чым іх замяніць. Непатрэбныя гэтыя партрэты, каб мяне папракалі важдзізмам. Дастаткова невялікай фатаграфіі, якая будзе стаяць там, дзе яна павінна стаяць і людзі будуць глядзець”, – патлумачыў Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG