Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: выйшаў на волю рэдактар газэты “Мясцовы час”


Радыё Свабода Сёньня ля будынку Пінскага гарадзкога аддзелу міліцыі шматлікія сябры віталі Віктара Ярашука — рэдактара незалежнай газэты “Мясцовы час”. Цягам гэтага месяца ён быў асуджаны двойчы: на 6 сутак перад выбарамі й на 5 — пасьля іх.

Вось якой была першая заява журналіста наконт далейшага лёсу рэгіянальнага выданьня.

(Ярашук: ) “Гэты нумар рабілі бязь мяне. Таму хваляваўся: што будзе й як. Але каманда ў нас добрая. Мне вельмі прыемна, што ў гэты момант журналісты й сябры прыйшлі мяне сустракаць. Чарговы нумар газэты — спадзяюся — выйдзе ўжо з маім удзелам у наступны чацьвер. Заўтрашні нумар знаходзіцца ў друкарні. Галоўнае — не зламацца, не баяцца гэтай улады. Мы пераможам!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG