Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет ля расейскай амбасады разагнала міліцыя (фота)


Любоў Лунёва, Менск Некалькі непаўналетніх сябраў незарэгістраванага моладзевага руху “Зубр” правялі пікет насупраць Расейскай амбасады.

Ніка Лазоўская, Руслан Матвееў і Вольга Мардуева трымалі расьцяжку “Ўчора падтрымалі дыктатара, сёньня — злачынцу!”. Пры гэтым Матвееў прынёс з сабой таз з вадой, у якім мыў сьцяг Расейскай Фэдэрацыі, сымбалізуючы тым самым працэс ачышчэньня Расеі. Неўзабаве маладыя людзі былі затрыманыя і дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску. Паводле інфармацыі праваабаронцы Ірыны Тоўсьцік, усе яны зьяўляюцца непаўнагадовымі, а таму паводле закону павінны быць вызваленыя.

Варта дадаць, што ў апошнія дні каля шэрагу заходніх пасольстваў прайшлі пікеты сябраў БРСМ. Ніводзін з удзельнікаў гэтых мерапрыемстваў затрыманы ня быў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG