Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януш Анышкевіч за бясплатныя візы для беларусаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Лідэр Дэмакратычнай партыі Польчшы і віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч афіцыйна зьвярнуўся да міністра замежных справаў Польшчы Стэфана Мэлера з прапановай “у аднабаковым парадку” скасаваць аплату за польскія візы тым грамадзянам Беларусі, якія “не зьвязаныя з рэжымам”.

Паводле спадара Анышкевіча, гэта перашкодзіла б беларускаму кіраўніку “ізаляваць краіну ад сьвету”, а беларусы машлі б лягчэй упэўніцца ў тым, што афіцыйная прапаганда гаворыць няпраўду.

Адказу МЗС Польшчы пакуль няма – сам мінсітар Мэлер знаходзіцца цяпер за мяжой.
XS
SM
MD
LG