Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаньне А.Казуліну, магчыма, будзе выстаўленае 30 сакавіка


Радыё Свабода Пра гэта паведаміў адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч пасьля сёньняшняй тэлефоннай размовы са сьледчым Аляксандрам Кунцэвічам. Сьледчы запрасіў адваката раніцай 30 сакавіка прыехаць у Жодзінскі ізалятар, каб прысутнічаць падчас сьледчых дзеяньняў.

Ігар Рынкевіч мяркуе, што гаварылася менавіта пра прад’яўленьне абвінавачаньня былому кандыдату ў прэзыдэнты. Адвакат ня мае зьвестак пра тое, што Аляксандру Казуліну будзе прад’яўлена абвінавачаньне па больш сур’ёзным артыкуле, чым хуліганства.

Між тым, агенцтва “Інтэрфакс” ужо распаўсюдзіла зьвесткі, нібыта Казуліна абвінавацілі ў арганізацыі 25 сакавіка групавых дзеяньняў, якія парушылі грамадзкі парадку з выкарыстаньнем выбуховых рэчываў. “Інтэрфакс” у гэтым паведамленьні спасылаецца на Ірыну Казуліну. Аднак Ірына Казуліна назвала гэтыя зьвесткі хлусьлівымі. “Такога я “Інтэрфаксу” не казала”, — заявіла жонка палітыка ў камэнтары для Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG