Галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч арыентуе, калі можна чакаць сьвежы нумар незалежнае газэты.
(Сярэдзіч: ) “Што маем намер аднавіць выхад газэты ў самыя бліжэйшыя дні, — гэта факт. Але ж пад гэта мусім атрымаць цьвёрдыя гарантыі. Калі мы будзем друкавацца ў Смаленску, а газэту ізноў затрымаюць на мяжы, то няма ніякага сэнсу выдаткоўваць сродкі. У Менску апошняя размова была з дырэктарам друкарні “Чырвоная зорка” й я тэлефанаваў міністру інфармацыі. Трэба ж пачуць: ці так, ці не? Мы ня можам пакуль прыняць рашэньня, не атрымаўшы адказу тут, у нас”.
Рэдактар “БДГ. Деловая газета» Пётар Марцаў ня верыць, што цяпер можна аднавіць выданьне незалежнай газэты ў межах Беларусі.
(Марцаў: ) “Міністар не вырашае гэтых спраў. Ён чакае нейкіх распараджэньняў з адміністрацыі. А адміністрацыя... Наколькі я разумею, толькі адна асоба прымае па гэтай тэме рашэньні... У Беларусі цяпер адназначна ніякай магчымасьці друкавацца няма. І я ня вельмі разумею, чаму яна павінна была зьявіцца. Не магу нічога дадаць новага. Сытуацыя абсалютна не зьмянілася”.
Пётар Марцаў паведаміў, што рэдакцыя не атрымала раней затрыманага накладу газэты. Таксама на беларуска-расейскай мяжы застаецца й перадвыбарчы нумар “Народнай волі”. Пад арыштам ў Менску — наклад апошняга нумару газэты “Товарищ”, якую рэдагуе Сяргей Вазьняк.
(Вазьняк: ) “9-ы нумар (наклад — 200 тысяч), які канфіскавалі, сёньня спрабуюць вярнуць. Але я заявіў: “Калі вы, хлопцы, забралі, то самі прывязеце. Яны, бедныя, ня ведаюць, што рабіць. Бо там ажно 4 тоны”.
Са слоў Сяргея Вазьняка, па графіку выйшаў 10-ы нумар газэты. 100-тысячны ягоны наклад надрукаваны ў Маскве. Рыхтуецца наступны.
Тыднёвік “Наша ніва” за адсутнасьцю асуджанага на 15 сутак галоўнага рэдактара Андрэя Дынькі падпісвае да друку першы намесьнік Андрэй Скурко.
(Скурко: ) “Галоўныя тэмы бліжэйшага нумару — Дзень Волі. Шмат старонак прысьвецім гэтаму. Таксама наш журналіст цікавіўся Звонам Свабоды, дасьледаваў, дзе ён цяпер знаходзіцца. Будзе й падборка рэвалюцыйнай паэзіі паводле падзеяў 25-га сакавіка”.
Андрэй Скурко адзначыў, што падпіска й альтэрнатыўная дастаўка “Нашай нівы” ў сакавіку маюць “падрасьці”, і наклад тыднёвіка, магчыма, перавысіць тры тысячы асобнікаў.