Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уехаць у Беларусь з Польшчы становіцца ўсё цяжэй


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Жыхары памежных зь Беларусьсю рэгіёнаў Польшчы кажуць, што ўехаць у Беларусь становіцца ўсё цяжэй – прычым гэта тычыцца ня толькі нейкіх знаных палітыкаў ці прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў, але звычайных палякаў, якія, прыкладам, займаюцца дробным бізнэсам.

(Дворчык: ) “Падыйшлі двое памежнікаў да мяне, спраўдзілі дакумэнты, а потым праз пэўны час заявілі, што мая прысутнасьць у Беларусі непажаданая, таму мяне ня пусьцяць” – так напрыканцы мінулага году пра свае праблемы на польска-беларускай мяжы нашаму радыё распавядаў дарадца прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык.

Тыя палякі, якія едуць у бок беларускай мяжы ў Тэрэспалі, неахвотна размаўляюць з журналістамі, аднак, як высьвятляецца, прычыны, на падставе якіх беларускія памежнікі вяртаюць іх назад, гэта нярэдка нават адсутнасьць нейкіх лекаў у аптэчцы ці дакумэнтаў, якія раней ніколі не былі патрэбныя.

(Кіроўца: ) “Менавіта такія дробныя прэтэнзіі найчасьцей сустракаюцца з боку памежнікаў”. (Кіроўца: ) “Па-мойму яны павінны лепш ставіцца да аўтамабіляў з замежнымі нумарамі”. (Кіроўца: ) “З расейцамі лягчэй, калі ў Расею едзеш”.

Прадстаўнікі памежнай службы Польшчы, якія працуюць на польска-беларускай мяжы, пацьвярджаюць, што маюць інфармацыю, аб тым, што апошнім часам польскіх грамадзянаў не пускаюць у Беларусь зь нязначных прычынаў. У выніку, як кажуць самі “чаўнакі”, колькасьць ахвотных паехаць у Беларусь заўважна паменшылася – прынамсі на некаторы час.

(Кіроўца:) “Легкавікоў цяпер менш на памежным пераходзе”

Некаторыя палякі лічаць, што такая сытуацыя наўпрост зьвязаная з пазыцыяй Польшчы што да ацэнкі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і актыўнасьцю Варшавы на міжнароднай арэне ў справе санкцыяў супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG