Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка ўзяў тайм-аўт?


Радыё Свабода Учора шэраг незалежных беларускіх і замежных інтэрнэт-выданьняў пачалі біць трывогу з таго, што “зьнік” Аляксандар Лукашэнка.

Роўна тыдзень пасьля таго, як Лукашэнка даў прэсавую канфэрэнцыю 20 сакавіка паводле вынікаў выбараў, ён не зьяўляўся ні ў эфіры нацыянальных тэлеканалаў, ні ў паведамленьнях афіцыйных інфармацыйных агенцтваў. Ад мінулага тыдня да ўчорашняга дня гэтаксама не абнаўляўся прэзыдэнцкі сайт. Трывожныя хваляваньні ўзмацніліся пасьля паведамленьня Цэнтарвыбаркаму наконт таго, што інаўгурацыя Лукашэнкі адкладаецца – з 31сакавіка на сярэдзіну красавіка.

Праўда, сёньня прэсавая служба кіраўніка краіны пасьпяшалася паведаміць, што на 28 сакавіка ў прэзыдэнта заплянаваная нарада ў пытаньнях ўдасканаленьня структуры органаў дзяржаўнага кіраваньня. Апроч таго, анансавана, што 2 красавіка Лукашэнка зьбіраецца ў Маскву на ўрачыстасьці з нагоды гэтак званага дня яднаньня народаў Расеі і Беларусі.

Дзе быў Лукашэнка мінулы тыдзень – афіцыйна не паведамляецца. Аднак ёсьць зьвесткі, што ён актыўна займаўся спортам – у прыватнсьці, шмат катаўся на лыжах.
XS
SM
MD
LG