Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ніякая справа па культурнаму адраджэньню Беларусі не пастаўлена так дрэнна, як справа з утварэньнем беларускага нацыянальнага кіно”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 27 сакавіка

“Савецкая Беларусь”, 1926 год. Ян Густыр сьцьвярджае:

“Мне здаецца, што ніякая справа ў агульнай творчай працы па культурнаму адраджэньню Беларусі не пастаўлена так дрэнна, як справа з утварэньнем беларускага нацыянальнага кіно… Я не кажу, што Белдзяржкіно не праводзіць жаданае працы, не, дзеля чаго: ужо сталі зьяўляцца на экранах г.Менску кінафільмы з надпісамі пабеларуску… але-ж гэтага мала: добра купляць добрыя фільмы, добра прарабляць добрыя надпісы пабеларуску, добра і выпушчаць хронікі, усё гэта добра, але ж гэта ня ўсё, гэтага мала”.

“Советская Белоруссия”, 1946 год. Рашэньне Менгарвыканкаму “Аб ачыстцы гораду”:

“Ад 15 красавіка да 15 кастрычніка ажыцьцяўляць паліваньне вуліцаў, ходнікаў, плошчаў ня менш за 3 разы на дзень (у 7 гадзін, у 12 гадзін і ў 18 гадзін); рынкавыя плошчы паліваць штодня — да адкрыцьця й пасьля закрыцьця. Падчас паліваньня вуліцаў, ходнікаў і плошчаў не павінен парушацца парадак вулічнага руху”.

“Знамя юности”, 1986 год. Алесь Адамовіч:

“Гераізм нашага народу можна паказваць па-рознаму. Напрыклад, на “Беларусьфільме” зьнялі адзін шматсэрыйны тэлефільм, у якім цягам многіх гадзін экраннага часу не відаць ніводнага паліцая, здрадніка. Відаць, яго аўтарам здаецца, што тым самым яны ўхваляюць беларускі народ. Я думаю, яны яго абражаюць сьвядомай хлусьнёй, грубай “падчысткай” гістарычнай рэальнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG