Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМС-паведамленьні на нумар Свабоды за 26-27 сакавіка


Радыё Свабода Некаторыя з СМС-паведамленьняў на нумар Радыё Свабода за 26-27 сакавіка. Вы можаце даслаць сваё паведамленьне ў любы час -- 391-22-24

Ёсьць шмат тэле- і радыёперадач, куды можна пазваніць у жывы эфір. Трэба туды званіць і выказвацца супраць узурпатараў. Прарвем інфармацыйную блякаду!

Трэба тэрмінова стварыць фонд падтрымкі ахвяраў рэжыму

Можа арганізаваць матэрыяльную дапамогу пацярпелым, адкрыць рахунак?

У перадачы "Праскі акцэнт" Вольга Абрамава прапанавала апазыцыі разам рохкаць каля карыта. Бо ёй адной сумна

Прапаную акцыю – не купляць расейскіх тавараў

Лічу 25 сакавіка днём нараджэньня беларускай нацыі і пачаткам канца пачварнага і подлага рэжыму.

Ёсьць хлусьня, ёсьць вялікая хлусьня, а ёсьць беларускае тэлебачаньне

Сёньня (27 сакавіка) – дзень тэатра. Але ж – тэатар у Беларусі не спыняецца, дзякуючы кепскаму актору Лукашэнку. Антракт будзе ў Гаазе

Наведвальнасьць студэнтаў кантралююць на кожнай пары. Дашлі да таго, што мы ў выпадку адсутнасьці павінны званіць у дэканат і папярэджваць аб сваім месцазнаходжаньні. Нават выкладчыкі не хаваюць свайго абурэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG