Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Канады правялі мітынг у Таронта


Радыё Свабода 26 сакавіка на цэнтральнай плошчы канадзкага гораду Таронта перад гарадзкой управай адбыўся шматлюдны мітынг, прысвечаны 88-м угодкам БНР і ў знак пратэсту супраць гвалту і перасьледаў ў Беларусі. На ім выступілі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, сакратар прэм’ер-міністра Канады Джэйсан Кэні, дэпутаты парлямэнту Борыс Вжэсьнеўскі і Пэгі Нэш, пісьменьніца Вольга Іпатава і іншыя.

“Мы ведаем, як цяжка давялося пераадольваць наступствы таталітарызму на Украіне, і мы будзем пераконваць нашых парламентароў больш увагі удзяляць такім жа працэсам у Беларусі” – сказаў Борыс Вжэснеўскі.

Мітынг пачаўся гімнам “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, а закончыўся радкамі песьні “Магутны Божа”, якія спявалі ня толькі удзельнікі гурту “Яваровыя людзі” са Згуртаваньня беларусаў Канады, але і ўся плошча. Арганізатары мітынгу падрыхтавалі вялікія стэнды з фатакарткамі апошніх гвалтоўных дзеянняў улад Беларусі, каля якіх тоўпілася мноства людзей. “Мы з вамі, беларусы!” – гаварылі канадыйцы, што таксама прыйшлі на мітынг у падтрымку дэмакратыі ў краіне “апошняй дыктатуры ў Еўропе”.

На Фота Ірыны Варабей: 1.Віншаваньне Буша з нагоды 25 сакавіка чытае прафесар Алек Райт 2.Бел-чырвона-белыя сьцягі над Таронта



XS
SM
MD
LG