Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы ў кватэрах маладафронтаўцаў


Радыё Свабода Сёньня адбыліся ператрусы ў кватэрах лідэраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Канфіскаваныя дакумэнты і матэрыялы, актывістаў моладзевай арганізацыі затрымалі.

У кватэру каардынатара “Маладога фронту” па міжнародных справах Сержука Лісічонка 27 сакавіка прыйші супрацоўнікі КДБ старшы опэрупаўнаважаны капітан Дзьмітры Сьвістун, падпалкоўнік Дзьмітры Клюкевіч, прывялі з сабою панятых. Распавядае жонка Сержука Вольга Лісічонак.

(Лісічонак: ) “Яны прыйшлі, забаранілі размаўляць, тэлефанаваць. У мяне маленькае дзіця, 10 месяцаў, яны не давалі яго пакласьці спаць, праверылі ўсе паперы, усе дакумэнты, зрабілі ўсю аргтэхніку, зрабілі перапіс. І забралі Сержука”.

(Карэспандэнтка: ) “А што-небудзь патлумачылі, на колькі, куды?”

(Лісічонак: ) “Нічога не патлумачылі. Я запыталася, на колькі яго забіраюць. Яны адказалі, што спачатку ненадоўга, а потым, маўляў, паглядзім. Мы сабралі рэчы, ежу, бо Сержуку не далі дома паесьці. Яны нічога не казалі, жартавалі, хіхікалі, ім наагул сьмешна было”.

Сержуку Лісічонку інкрымінуецца артыкул 193, частка 1 Крымінальнага кодэксу – сяброўства ў незарэгістраванай арганізацыі. Супрацоўнікі КДБ робяць ператрусы і ў іншых маладафронтаўцаў: Зьмітра Дашкевіча, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага.
XS
SM
MD
LG