Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Упэўнены, што вінаватыя ў гэтым жудасным зьбіцьці, правакацыях і захопах нявінных людзей дадуць адказ перад народам і асабліва перад Богам"


Радыё Свабода Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў за 27 сакавіка. Кожны дзень з 21:00 да 09:00 вы можаце патэлефанаваць па менскім нумары 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадарыня: ) “Па тэлевізары вяшчаюць, што на плошчы сабралася абкураная і пад наркотыкамі шпана. Ці ёсьць пацьверджаньне лябараторных дасьледаваньняў на наяўнасьць у арганізьме наркотыкаў, хаця б у аднаго затрыманага? Уражаная, што адмарозкі і шпана маюць званьне прафэсараў і мандаты кандыдатаў у прэзыдэнты”.

(Анатоль Балакір, г. Слуцк: ) “Прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх палітычных мерапрыемствах, пачынаючы з 2000 году. Мой сын быў на “беларускім майдану”. І я 25-га не адседжваўся ў кустах, а быў разам з сынамі і дочкамі ў Беларусі. Мой сябра прысьвяціў мне верш, але, на мой погляд, ён прысьвечаны ўсяму беларускаму народу.

Холод. Дождь. Туман стеною вязкой. Друг мой улыбаться перестал. Всё вокруг как-будто в сказке страшной, И смертельна нечисть правит бал. Посмотри на их улыбки – это Словно сатанинский злой оскал. Не найти мне, не найти ответа, Как Господь им руки развязал. Как гнетут они народ подвластный, Как качают кровушку из жил. Лозунг “Демократия!” прекрасный, Кто в насмешку люду превратил? Не грусти, дружок, они ответят, За свои, за чёрные дела Снова солнце ласково засветит, Снова канет в лету злая тьма".

(Спадар: ) “Напярэдадні выбараў у 5 гадзін раніцы на прыпынку валяліся ўлёткі, як быццам ад імя ўкраінскага руху “Пара”, які заклікаў да гвалтоўнага захопу рэзыдэнцыі прэзыдэнта. Для гэтага рэкамэндавалася браць з сабой зброю, бутэлькі, палкі, ланцугі, цэглу. Зразумела, дзе было складзена гэта фальшыўка. Той, каму даручылі ўкінуць улёткі ў паштовыя скрыні, мабыць, пасаромеўся гэта рабіць, і проста іх выкінуў. Цытую гэтую ўлётку і дзіўна, што на Кастрычніцкай плошчы міліцыя не знайшла разам з падкінутымі туды шпрыцамі, яшчэ і заточкі, жалезныя пруты, палкі, кастэты, зброю”.

(Тамара, Нямеччына: ) “Хачу сказаць, што я кожны дзень слухаю вашыя перадачы. Але зь сёньняшняга дня не магу вас нідзе знайсьці ні на водным канале. Мне вельмі шкада, што вы раптам зьніклі зь пераводам на летні час”.

(Аляксандар, Лёндан: ) “Уражаны падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі. І вельмі абураны. Хацеў бы падтрымаць усіх, хто ўдзельнічае ў мітынгу. Вялікі вам дзякуй, што вы змагаліся і будзеце змагацца. Вельмі рад, што ёсьць гэтыя амбіцыі, каб нешта зьмяніць у нашай краіне. Я глядзеў навіны ў Лёндане, чытаў газэты – гэта нейкае пляма ў Эўропе. Спадзяюся, што ў будучым нешта зьменіцца”.

(Спадар: ) “Я з жалем, болем ў сэрцы слухаю вашыя паведамленьні пра разгон дэманстрантаў у Менску на праспэкце Дзяржынскага".

(Яўгенія Казлова, Ворша: ) “Я прачытаю свой верш, прысьвечаны нашым змагарам за свабоду, якія трымаліся стойка на працягу трох сутак на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Я была сярод іх адзін дзень і адну ноч, і вельмі ўражана іх мужнасьцю.

Маленькая выспа на плошчы з Менску, Свабоду трымае народ. Удзень і ў ноч расплюшчаны вочы – Дзьве тысячы шосты год.

Трымаюцца людзі, а нехта іх судзіць: "Ішлі б падмятаць лепш двары!" Пад небам вясновым, халодным, суровым Сьцяною стаяць змагары.

Марозныя ночы, няспаўшыя вочы, Ад стомы ўжо ногі гудзяць. У паветры вясновым над сьцягам хрыстовым Адвечныя словы ляцяць: Жыве Беларусь! Удзень і ўночы знаёмы ўсім вокліч Жыве Беларусь!

(Спадар: ) “Якую вялікую глыбіню мае старажытная мудрасьць: крайнія пазыцыі зьліваюцца. І вось сёньня ад уладаў Навумава і Мілінкевіча чуем адно слова: “Казулін – правакатар”. Мілінкевіч гаворыць гэтаксама, як улада: “Казулін – правакатар”. А потым нешта гаворыць, ходзячы каля навумаўскага разьмеркавальніка ў Жодзіна.

Хочацца сказаць Казуліну. У Эвангельлі напісана: “Радуйцеся, калі зласловяць вас, бо вялікая вам будзе ўзнагарода”. Дай Бог! Але ў той жа час, як сумна, што Мілінкевіч меле, меле разам з уладай. Столькі страціць ён на гэтым і галасоў і пачуцьцяў, і падтрымкі. Ну, што ж, выбраў такі ён шлях, мабыць”.

(Спадар: ) “Падобна, нас зноў “поимели”. Лукашэнка мае рацыю: гэтая апазыцыя ня вельмі хоча ўлады. Без рэальнага жаданьня ўлады нам не перамагчы. Для Мілінкевіча важны сам працэс, хаця ён хутчэй тормаз, чым кіраўнік гэтага працэсу. Як ён зьдзівіўся, калі адбылася акцыя пратэсту. 31 сакавіка Лукашэнка зноў будзе глуміцца над свабодай, будзе называць нас блакітнымі адмарозкамі, а ў Мілінкевіча на месяц перапынак. Ці ня час раззлавацца, скончыць з гэтым? Упэўнены, знойдзецца шмат бізнэсоўцаў, якія адгукнуцца на заклік аб дапамозе. Ведаеце, як у Высоцкага – "Я не люблю насільля і бясьсільля". Што Мілінкевіч гатовы яшчэ 12 год некалькі разоў у год арганізоўваць праходжаньне па Менску палонных, на сьпіну якіх можа ў любы момант апусьціцца дубінка тахтун-макута. Гэта, дарэчы, вельмі балюча. Яны зьелі ўсё маё жыцьцё, мне засталося ня так шмат. Асабіста я не зьбіраюся аддаваць ім апошнія драбкі. Калі і на гэты раз яны не атрымаюць пачуцьцё уласнай годнасьці, я пакіну гэтую цудоўную краіну. Жыве Беларусь!”

(Спадар: ) “Хацелі б пацікавіцца лёсам нашага сына, яго забралі ў пятніцу, калі разганялі гэта намётавы гарадок. І да цяперашняга часу мы ня маем ніякіх зьвестак. Яго прозьвішча Шыманскі Ільля Аляксандравіч, яму 18 год. Апошні раз ён патэлефанаваў у 4 гадзіны раніцы, сказаў, што іх арыштавалі і вязуць кудысьці”.

(Тамара: ) “Колькі вы яшчэ будзеце даваць слова гэтым лукашыстам? 10 чалавек падрад ужо выступіла! Да сардэчнага прыступу вы нас даводзіце гэтымі выступамі!”

(Тацяна Барэль: ) “Я ведаю, што заяўкі на пікет падаюцца за два тыдні да пікета. Сёньня, 26 сакавіка, адбыліся бэрэсээмаўскія пікеты. Цікава, ці былі пададзены заяўкі на гэтыя пікеты і чаму іх не разганялі?”

(Спадарыня: ) “Чаму Філарэт, які не адыходзіць ад прэзыдэнта, ня выступіў у абарону народу? Ці гэты поп Гапон думае толькі пра ўласную выгаду? Судзячы па ягонаму маўчаньню, ён вельмі салідарны з прэзыдэнтам. Дык я б хацела працягнуць сьпіс яшчэ на аднаго чалавека – на спадара Філарэта. А дзень 25-га сакавіка прапаную назваць “крывавай суботай”.

(Спадарыня: ) “Хачу сказаць пра дзень 25-га сакавіка. Гэты дзень, мусіць, увойдзе ў гісторыю. Самы бязьлітасны дзень. Не разумею, шмат хто тэлефануе, абураецца… Калі жыве Бог у сэрцы, жыве нейкае дабро, то кожны разумее: як можна выйсьці супраць мірных людзей? Гэта проста жудасна! Шмат маіх знаёмых ня могуць прыйсьці ў сябе пасьля такога. Гэта проста такое адбываецца, а мы нічога ня можам зрабіць, бо добра разумеем, што супраць нас стаяць гэтыя шчыты, дубінкі, кулі і ўсё астатняе”.

(Спадар: ) “Хачу перадаць усім жыхарам Беларусі. Я вельмі ганаруся сваёй краінай. Усё, што адбывалася на мінулым тыдні – гэта адраджэньне нашай нацыі. Я думаю, што сам Бог адрадзіў нашу нацыю, падняў яе. І сёньня мы можам сьмела казаць, што мы, беларусы, вялікая нацыя.

Пытаньне гэтага рэжыму – пытаньне асуджанае, яны самі сабе выкапалі яму. Усё тое, што яны робяць, яны паказваюць свой сапраўдны твар, пачынаючы з вышэйшых асобаў і канчаючы тэлебачаньнем.

Жыве Беларусь! У нас ёсьць будучыня, у нас ёсьць пэрспэктыва. І нам ня трэба зараз сумаваць, трэба рухацца – і ўсё ў нас будзе класна!”

(Спадар: ) “Вось сёньня басурманцы выйшлі на вуліцу – гэта мяне вельмі абурае. Нейкая “драбяза” махае сьцягамі “Лукашэнка – сіла!” Гэта мяне вельмі абурае”.

(Спадар: ) “Радыё Свабода! Раскажыце, калі ласка пра гэту Ярмошыну: адкуль яна такая на нашу галаву звалілася? А народ беларускі пры гэтай уладзе як піў, так і будзе піць. І нам яшчэ да Эўропы 50 гадоў! Нам да Эўропы як да неба!”

(Спадар: ) “Радыё Свабода! Я толькі што пачуў голас правакатара №1 ў асобе Абрамавай!”

(Спадар: ) “Мы краіна Шарыкавых і Швондзераў”.

(Спадар: ) “Хачу адрэагаваць на выказваньні Вольгі Абрамавай у “Экспэртызе Свабоды”. Мяне вельмі зьдзіўляе, чаму яе называюць палітыкам, але яна сябе так называе. Яна вельмі ўдала жангліруе тэрмінамі з падручніка “Паліталёгія”. А калі ўважліва прыслухацца, то гэта сумяшчэньня вожыка з вужом. Яна тут абурылася, што спадар Мацкевіч параўнаў рэжым Лукашэнкі з фашысцкім. Дык што, яна не глядзіць беларускае тэлебачаньне? Ці гэта не гебэльсаўская прапаганда? Яна што, ня ведае, якім чынам трапілі ў Палату прадстаўнікоў яе калегі? Якім чынам яна туды сама трапіла? Яна ўжо 12 год бачыць Лукашэнку не па тэлебачаньню, а знаходзячыся ў 2-3 коле яго бліжэйшага асяродзьдзя, яна цудоўна яго ведае. Паверце, яна ведае яго больш за нас. І пасьля гэтага яна называе сябе палітыкам? Па-мойму, весьці дыскусію з такімі палітыкамі – гэта ўсё роўна, што дыскутаваць зь Ярмошынай ці Лазавіком. Яна нават сьлязу пусьціла спачуваньня на тое, што адбылося ўчора. А ці не прыклала сваю руку Палата прадстаўнікоў да гэтага? А палітычнае забойства Вольга Абрамава зьдзейсьніла ў 1996-м годзе, пасьля рэфэрэндуму 1996-га году. І, увогуле, Радыё Свабода, Карбалевіч вядзе дыскусіі з такімі людзьмі… Ня ведаю”.

(Спадарыня: ) “Паважанае Радыё Свабода! Вялікі вам дзякуй за вашую працу, за праўдзівае інфармаваньне нас пра падзеі ў нашай дзяржаве. Дзякуючы вашым перадачам, мы пазнаёміліся з сапраўднымі адносінамі прэзыдэнта да людзей. Ён з шалёнай злосьцю крычаў на свой народ, які нязгодны зь ягоным поглядам, што адкруціць людзям галовы як куранятам. Тое самае паўтараюць і лукашысты ў сваіх званках. Брыдка слухаць! Яны як зьмеі выліваюць свой яд, крычаць, зьневажаюць другіх людзей, якіх і у вочы ня бачылі. Усё гэта сьведчыць аб тым, што мы перамаглі ў выбарах, а не лукашысты, таму што мы спакойныя, упэўненыя ў сваёй перамозе”.

(Спадар: ) “Удзячны вам за рэкляму, якую вы зрабілі Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу. Таму я пайшоў і прагаласаваў за яго. Дзякуй вам. Жыве Беларусь!”

(Спадар, Салігорскі р-н: ) “Я заўжды быў супраць лукашысцкага рэжыму, і, думаю, што дэмакратыя пераможа. Лукашэнку трэба судзіць. Вельмі шкада тых людзей, які баставалі за дэмакратыю, за Мілінкевіча, але і вельмі рады за іх. Вельмі рады за людзей, якія слухаюць “Званкі на Свабоду”. Думаю, што дэмакратыя пераможа!”

(Уладзіслаў: ) “На Радыё Свабода часта тэлефануюць людзі, якія моцна абражаюць апазыцыю і хваляць Лукашэнку. Адна з такіх жанчын казала, што трэба рыхтавацца да пасяўной, а яшчэ за што мы ваявалі. На апошнім страшным судзе яны ня змогуць сказаць, што ня ведалі праўды і перакласьці сваю віну на дзяржаўную прапаганду, бо яны слухалі “Свабоду” і тэлефанавалі. Для іх было б лепей, калі б яны не былі слухачамі “Свабоды”. А тое, што яны кажуць, тлумачыцца проста: цяжкае дзяцінства ў літаральным сэнсе гэтага слова. Працавалі шмат і зла нарабілі шмат, а ў выніку нічога ня маюць, акрамя галечы, старасьці і прачуваньня божага суда. Дух каханьня і свабоды, які яднае добрых людзей, яны адчуваюць, і ў той жа час ведаюць, што ім самім гэтага ня дадзена. Уся гэта лаянка і абраза тлумачыцца звычайнай зайздрасьцю. І яшчэ я заўважыў, што злы чалавек жадае зла нават уласным дзецям”.

(Спадарыня: ) “Я бачыла, што адбывалася ў Менску, мне стала абсалютна зразумела, што тут унутры зрабіць для свабоды чалавека немагчыма нічога. Я ня ведаю, як дастукацца, патлумачыць і што трэба для гэтага рабіць, каб да нас прыйшлі міратворцы. Госпадзе! Эўропа, Буш! Дапамажыце гэтай краіне, дапамажыце гэтым людзям! Тут зьнішчаюць нацыю – гэта жудасна! Жыве Беларусь!”

(Спадарыня: ) “Пытаньне да спадарыні Абрамавай. Якім чынам яна прапаноўвае Мілінкевічу ці Казуліну дамовіцца з Лукашэнкам, калі ўлада ня хоча дыялёгу? Хай падзеліцца сваім вопытам, якім чынам яна сумела дамовіцца, і яе выбралі ў парлямэнт.

А Мілінкевічу хачу перадаць, каб ён не баяўся, а быў сьмялее і больш стрыманым, і не адступаў. І больш арганізаванасьці яго штабу”.

(Спадар: ) “Учора ўтапілі ў крыві мірнае шэсьце неабароненых грамадзян, затапталі прагу беларускага народу да дэмакратыі, свабоды, незалежнасьці. Адурманеныя лукашэнкаўскай прапагандай міліцыянты выканалі злачынны загад уладаў. Яны са злосьцю зьбівалі дубінкамі жанчын, моладзь, старых. Побач са мной ляжалі без прытомнасьці двое акрываўленых грамадзян. Хуткую дапамогу міліцыянты да іх не прапускалі. Вакол стаяў крык і лямант зьбіваемых людзей. І хлусіць лякейскі рупар БТ, калі агучыў вэрсію Навумава, што нехта з натоўпу кідаў узрыўпакеты і шашкі – гэта рабілі самі амонаўцы.

Народ беларускі калі-небудзь скіне гэты рэжым, а над сінявокай Беларусьсю зноў залунае бел-чырвона-белы сьцяг. І краіна стане сапраўды нэйтральнай і незалежнай! Жыве Беларусь!”

(Вольга, Баранавічы: ) “Прапаную ўсім, хто галасаваў за другога, аб’яднацца. І, наколькі гэта магчыма ў прававым полі дзяржавы, стварыць легальны блёк, актыўна працуючы на пастаяннай аснове. Заклікаю вядомых, дыстанцыяваных ад рэжыму грамадзкіх дзеячаў, работнікаў культуры, палітычных дысыдэнтаў стварыць ядро блёку з яркай асобай на чале. І тады ў 2011 годзе мы пераможам! Жыве Беларусь!”

(Спадарыня: ) “Абвінавачваюць Мілінкевіча, што ён заплаціў сваім стаўленьнікам, хто выходзіў на плошчу. А Лукашэнка што, не заплаціў тэлебачаньню і ўсім, хаця б на тым сходзе? А заробкі гэтых амонаўцаў ці не з нашых заробкаў?”

(Спадар: ) “Хачу сказаць урачу, які званіў. У турмах беларускіх 70% хворых людзей трымаюць, тубэркулёзам і іншымі хваробамі. А гэтыя людзі, якія зараз у турму трапілі, ім нават не даюць дазвол на перадачу цёплага адзеньня. І хто вінаваты? Дзяржава вінаватая. Гэта па-першае.

Па-другое, у Беларусі зараз я ўзгадваю акупацыйны рэжым – аднолькава. Толькі раней, калі прыходзілі сваякі арыштаванага, то яго адпускалі, не зьбівалі, як зараз зьбіваюць.

Па-трэцяе, плаціць грошы міліцыі, КДБ і чыноўнікам. А народ, падаткаплацельшчык? Трэба людзям расплюшчыць вочы. У дзяржавы грошаў няма, яна абкрадваюць народ і плацяць гэтым чыноўнікам і сілавым структурам. Трэба, каб людзі ведалі, што не дзяржава плаціць, а народ, і таму самаму Лукашэнку, і той самай Ярмошынай!”

(Спадар: ) “Вось добра, каб вашае радыё зьвярнула ўвагу вось на якое пытаньне. Адміністрацыя прэзыдэнта разьвяла такіх чыноўнікаў, такіх махровых дэмакратаў, якіх, мусіць, нідзе ў сьвеце няма! (…)”

(Спадарыня: ) “Доктар выступаў і сказаў, што Мілінкевіч зрабіў інвалідамі дзяцей. Іх ніхто не заклікаў! Яны ведалі, яны самі пайшлі! Гэта добрыя дзеці! Іх зробяць інвалідамі ў вязьніцах, дзе яны сядзяць! Мы просім шаноўную міліцыю, хай не падпарадкоўваюцца ўладам і адпусьцяць дзяцей гэтых бедных. Гэта наш агульны боль, мы плачам душой за іх. Яны нічога дрэннага на плошчы не рабілі, яны адстойвалі, каб была свабода ў нас”.

(Спадар: ) “Чаму гэтыя розныя прэзыдэнты да нас лезуць, вядуць дзяцей на нейкія зборы? Іх за гэта трэба судзіць, даваць па 15 год. А Лукашэнка – наш любімы прэзыдэнт! Да яго прэтэнзіяў быць ня можа”.

(Спадар: ) “Паважаная “Свабода”! Вы былі адзінай крыніцай інфармацыі, якая давала розныя погляды ў эфіры. Шкада, што дзяржаўныя мэдыі фільтруюць інфармацыю, адначасова сьцьвярджаючы, што ў нас самы высокі паказчык адукацыі ў сьвеце і самая грунтоўная адукацыя. Але беларусам вельмі патрэбны незалежны тэлеканал і радыёканал, якога ў нас не было і няма. Вельмі патрэбны незалежны канал!”

(Спадар: ) “Па беларускім тэлебачаньні прагучалі словы міністра ўнутраных спраў, які даў хлусьлівую адзнаку, скажэнную адзнаку словам Казуліна. Не казаў Казулін таго, што прыпісвае яму Навумаў! Хлусьня і дубінкі – зброя ўладаў, як гэта было ў 1937-м годзе. Застаецца аб’явіць апазыцыю японскімі шпіёнамі, тэрарыстамі і расстраляць як шалёных сабак. Дзе Захаранка, дзе Ганчар, Завадзкі, спадар міністар? Чаму арыштавалі Шарамета, Казуліна? Чаму спачатку зьбіваюць групай дубінкамі ляжачага чалавека, а потым на насілках яго нясуць у машыну хуткай дапамогі? Хто даў права зьбіваць людзей, нападаць на няўзброеных мірных дэманстрантаў і зьбіваць іх дубінкамі? Гэта наш горад, як вы рэклямуеце, нашы і турмы, і вы наш, але дрэнны міністар. Міністар павінен несьці адказнасьць за зьбіцьцё дэманстрантаў у аўтобусах. Зьвярынае абыходжаньне не павінна заставацца беспакараным! Пакорнасьці і цярпеньню народу прыйдзе канец! Адальюцца амонаўцам усе нашы сьлёзы і зьдзекі!”

(Уладзімер: ) “Наконт тэлефанаваньняў некаторых слухачоў у выказваньні Вольгі Абрамавай аб тым, што маўляў, маладыя людзі застудзіліся, яны падвяргаліся неапраўданым выпрабаваньням і г.д. На маю думку, моладзь якраз і павінна праходзіць праз выпрабаваньні, каб загартоўваць характар і целы. Пасьля гэтага яна будзе нечага вартага”.

(Спадарыня: ) “Хачу сказаць мужчыне, які асуджаў сапраўднае прозьвішча Мілінкевіча, што баран ня той, хто носіць гэтае прозьвішча, а той, хто судзіць пра чалавека па прозьвішчу. Мілінкевіч разумны і добры, а дабро заўжды перамагае рана ці позна. Хто добры, той і разумны. У дурня ня хопіць розуму быць добрым, а ад жорсткасьці і глупства Беларусь ужо прытамілася”.

(Пэнсіянэр Жукоўскі: ) “Учора пачуў выступленьне спадарыні Абрамавай, дэпутаткі парлямэнта беларускага. Яна ж вельмі турбуецца пра здароўе ўдзельнікаў акцыі на плошчы Кастрычніцкай у лягеры. Але ж тое, што адбылося, бойка – гэта нібыта ўсё правільна. Дзе ж твая, спадарыня, аб’ектыўнасьць? Чаму вы не склікалі надзвычайнае паседжаньне парлямэнту, як гэта робіцца ў нармалёвай краіне, дзе парлямэнт зьяўляецца паўнавартаснай галіной улады? Але ж у нас парлямэнт кішэнны, ён зьяўляецца апірышчам рэжыму. І таму гэтыя рохкаючыя ля кармушкі, як кажа сам Лукашэнка, ніколі ня будуць турбавацца пра гэта, яны толькі баяцца, каб ад гэтай кармушкі іх не адлучылі”.

(Спадарыня: ) “Той гарлапанцы, якая шле моладзь займацца пасяўной, вельмі мне хацелася б, каб яе пакарміў амон. Займацца пасяўной за сто тысяч рублёў, дык лепей хай ідзе да амону па 1,5 тысячы. І хай яе амон пракорміць”.

(v0327-46) (Спадар:) “Прэзыдэнт павінен быць прэзыдэнтам для ўсіх беларусаў усіх палітычных колераў, а ня толькі для сваіх прыхільнікаў. Гэта яго канстытуцыйны абавязак.

Цяпер наконт намётавага лягеру. Я супярэчу гэтаму ўрачу зь Віцебску. Здаецца, ён ня так думае, як гаворыць. Не Мілінкевіч вінаваты, за лекаваньне людзей, захварэўшых на плошчы, будзе плаціць народ – гэта яго словы. А я хачу сказаць, што народ ужо даўно плаціць за “касманаўтаў”, узброеных шчытамі, дубінкамі, гукавымі, дамавымі бомбамі, газамі, "МАЗ''амі" з кратамі. Гэта вінаваты ўлады, што лягер быў блякіраваны. І не прапускалі ня толькі адзеньне цёплае, але і ежу, якую несьлі родзічы”.

(Спадар:) “Учора пачуў вершаватку, трохі нязьвязную, але злабадзённую: “Я нядаўна ў Разані была агарошана, бо нахабную хлусьню ў ім завуць Ярмошына”.

(Спадарыня: ) “Паважаныя пэнсіянэры! У вас не хапае грошаў на лекі, на квіткі ў аўтобусе, на ежу, але вы галаву разьбіць гатовы за Лукашэнку. А польскія пэнсіянэры мараць пра Канары, і ў іх ёсьць на гэта грошы. Ім ня трэба біцца галавою, яны ня горбяцца на полі, каб зьесьці агурок ці бульбіну, яны ня мерзнуць на базары, каб прадаць моркву ці памідоры, бо інакш ня будзе, за што купіць мяса. І іх дзеці не марнуюць на гэта сваё жыцьцё. Калі вам дастаткова поўных крамаў, то большасьць беларусаў ня хоча толькі глядзець на тое, што прадаюць у крамах, людзі хочуць гэта купіць. А купіць ня могуць. Увесь цывілізаваны сьвет абышоў Беларусь так далёка, што ні дзецям вашым, ні ўнукам таго не пабачыць. Дык ня вешайце, калі ласка, нам на шыю лукашэнкаўскі камень: ён каціцца з гары, а мы хочам ісьці ўгару. Не перашкаджайце людзям жыць”.

(Спадар: ) “Што ўдзельнікі выступаў пабываюць у ізалятарах, турмах, судах – гэта і няблага. Яны на асабістым вопыце даведаюцца, які стан правасудзьдзя і на якім узроўні ў нас заканадаўчая база, абарона і адвакатура, як абараняе дзяржава правы і свабоду народу, якое ў нас заканадаўства. А з дапамогай гэтых людзей, а іх сотні, інфармацыю атрымаюць сваякі, сябры, знаёмыя і г.д. Гэта вельмі карысная інфармацыя будзе для народу на практыцы”.

(Спадарыня: ) “Слухайце, “Свабода”! Можа ўжо хопіць муціць сьвет? Людзям трэба працаваць. За што гэтыя людзі, гэты натоўп, стаялі на вашым майдане? Хто ім плаціў? Адпрацавалі – ну, і хопіць. Дайце простаму добраму народу рабіць свае справы. Пра тое, што перамог бы Лукашэнка, вы і самі ведаеце. Пакуль яго падтрымлівае большая частка насельніцтва.

Мілінкевіч – чалавек неблагі, але ён вучоны, яму трэба займацца гэтым некалькі год. А што ён тут паезьдзіў па пасёлках – ніхто яго ня ведае. Яго справа займацца навукай. А справа людзей займацца справай, працаваць і зарабляць капейку на жыцьцё. Вам плацяць, а нам жа ня плацяць, нам трэба самім зарабляць”.

(Спадарыня: ) “Хачу падзякаваць Аляксандру Казуліну за яго сьмеласьць. Гэта, можна сказаць, быў “луч света” ў апазыцыйным балоце. Гэта ён скалыхнуў усіх людзей. Нават Лукашэнка не чакаў такіх выбараў, думаў, што ўсё пройдзе ціха, мірна, у рамках прыстойнасьці. І яно так і было б. Узгадайце выступленьне Мілінкевіча, яно нічым не адрозьнівалася ад выступу Ганчарыка. А выступленьне Казуліна людзі абмяркоўвалі, давалі адзін аднаму. І нават Лукашэнка "абалдзеў" ад такой праўды! А чаго варты яго паход на сход лукашыстаў? Дай Бог яму здароўя, моцы і далейшых посьпехаў у барацьбе з гэтым калгасным рэжымам!”

(Спадарыня: ) “Лукашэнка сказаў, што такой буры, якая была на плошчы 19-га сакавіка, не было нідзе. І Бог быў з народам – мусіць, пад словам народ, падразумяваліся тыя, хто падрабляў галасы і іх абвяшчаў. А я думаю, што Бог быў у страшным гневе за тое, што народ ня можа скінуць са сваіх плячэй такую пачвару ў выглядзе чалавека. Вось на Дзень Волі Бог сапраўды быў з народам. У Бога зьзялі шчасьцем нябесныя вочы. Народ вытрымаў божы гнеў 19-га сакавіка, народ выбраў сабе новага прэзыдэнта – Мілінкевіча. І мы яго віншуем, любім, ганарымся ім. Хай беражэ яго Бог! Само жыцьцё апранула на яго годную, разумную галаву карону 19-га сакавіка. І меў рацыю Мілінкевіч, калі прасіў разысьціся па хатах пасьля Дня Волі. Ня трэба было Казуліну весьці моладзь у пастку ачмурэлай ад бясьсільля і ярасьці ўлады. Гэтую бойню можна было пазьбегнуць і прадбачыць”.

(Яблонскі, Маладэчна: ) “Я вельмі балюча ўспрыняў тое, што адбылося на плошчы 23-га і 25-га на Дзень Волі. Я ўпэўнены, што вінаватыя ў гэтым жудасным зьбіцьці, правакацыях і захопах нявінных людзей дадуць адказ перад народам і асабліва перад Богам. Толькі самім ні ў ніякім разе ня трэба рабіць паміж сабой нейкія разборкі, трэба трымацца адзін аднаго, яднацца ўсім, не паказваць уладам слабасьці, а толькі сілу духа. Я ва ўсім падтрымліваю Мілінкевіча, веру, што ён здолее вывесьці нас з гэтага балота. І трэба падумаць, як ратаваць Казуліна і палітвязьняў.

І яшчэ прапанова. Няхай гэтыя крыкуны, якія зь пенай з рота равуць на апазыцыю па тэлефону, перад тым як выказваць што-небудзь, хай назавуць сябе. Народ будзе ведаць сваіх “герояў”. Жыве Беларусь!”

(Спадар: ) “Лукашэнка ўсё робіць на карысьць народу. Нават зрабіў спэцмазы, каб перавазіць дэманстрантаў. Гэта ж трэба дадумацца да гэтага! Гэтыя ж мазы ў народнай гаспадарцы не працуюць. А колькі гэтых малых белых мазікаў, якія перавозяць гэтую “чорную пантэру”! Раней жа такога не было! Нават расейскія журналісты дзівяцца. Гэта колькі народных сродкаў ён траціць на гэтыя мэты! Што, дэманстрацыі кожны дзень адбываюцца?”
XS
SM
MD
LG