Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На шэсьць сутак арыштавалі гарадзенскага актывіста


Радыё Свабода Аляксея Салея затрымалі 24 сакавіка позна ўвечары і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Яго зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а сёньня судзьдзя Зінаіда Барцэвіч пакарала яго арыштам. У Горадні застаюцца за кратамі сямёра актывістаў.

Сябры гавораць, што міліцыянты затрымалі Салея, каб ён ня змог паехаць у Менск. Некаторых актывістаў выпускалі з-за кратаў, а потым зноў арыштоўвалі, каб яны ня здолелі трапіць у сталіцу 25 сакавіка. Напрыклад, пры канцы мінулага тыдня на 13 сутак арыштавалі Івана Романа. Першы раз яго затрымалі ў сталіцы 18 сакавіка, тады ён прабыў за кратамі двое сутак.

Паўторны тэрмін знаходзіцца ў спэцпрыёмніку журналіст, актывіст Саюзу палякаў Анджэй Пісальнік, яго пасадзілі на 12 сутак. У Горадні сёньня за кратамі сем актывістаў. Разам зь Пісальнікам былі арыштаваны Пятро Анісімовіч, Аляксей Радс і спадар Жалудок. Яны былі сярод гарадзенцаў, якія сабраліся ў гарадзкім парку пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. У аднаго з затрыманых тады, спадара Клімчука, сёньня скончыўся сямідзённы арышт. Усе яны, апроч Радса, былі пакараны за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе.

Пры канцы мінулага тыдня на 10 сутак арыштавалі актывіста Саюзу палякаў Анджэя Лісоўскага. У пратаколе запісалі, што ён лаяўся на адрас ураду і супрацоўнікаў міліцыі.
XS
SM
MD
LG