Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Консула затрымалі — консульства спыніла працу


Радыё Свабода, Горадня Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні сёньня не абслугоўвае беларускіх грамадзянаў, якія жадаюць атрымаць польскую візу.

Нашаму радыё патлумачылі, што гэта абумоўлена немагчымасьцю выконваць такія функцыі, бо на памежным пераходзе “Кузьніца Беластоцкая — Брузгі” беларускія памежнікі шмат гадзінаў незаконна трымаюць консула Януша Дамброўскага. Генэральны консул Анджэй Крэнтоўскі таксама адсутнічае, ён выехаў на мяжу для разьбіральніцтва.

Консульства ня будзе працаваць да высьвятленьня ўсіх абставінаў, патлумачыў польскі службовец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG