Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы асудзіў гвалт супраць мірных дэманстрантаў у Менску


Тацяна Поклад, Вільня Міністэрства замежных справаў Літвы ў адмысловай заяве асудзіла затрыманьне мірных дэманстрантаў у Менску і заклікала ўладу Беларусі неадкладна вызваліць ўсіх затрыманых.

Афіцыйная Літва выказала упэўненасьць, што ўлада Беларусі абавязана забясьпечыць для ўсіх грамадзянаў свабоду слова і мірных акцыяў, а таксама што беларуская ўлада не павінна парушаць правы чалавека і правы грамадзянаў свабодна выказваць сваю пазыцыю.

У заяве МЗС Літвы гаворыцца: “Асаблівую заклапочанасьць выклікае тое, што ў ліку затрыманых – былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін, а таксама сябры выбарчага штабу іншага кандыдата, Аляксандра Мілінкевіча”.

МЗС Літвы выказаў спадзяваньне, што афіцыйная Беларусь зьверне ўвагу на тое, што вызваліць затрыманых заклікала і Аўстрыя, якая старшынюе цяпер ў Эўразьвязе, і што гэта адпавядала б прынцыпам дачыненьняў улады і грамадзтва паводле прызнаных міжнароднай супольнасьцю стандартаў.
XS
SM
MD
LG