Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорск: беспрацоўную актывістку з каманды Мілінкевіча аштрафавалі


Радыё Свабода Сёньня Натальлю Бордак, якая падчас выбарчай кампаніі зьбірала галасы за кандыдата Аляксандра Мілінкевіча, Сьветлагорскі суд аштрафаваў на дзьве базавыя велічыні. Судзьдзі палічылі, што жанчына парушыла заканадаўства, калі распаўсюджвала на гарадзкім рынку выбарчую праграму Мілінкевіча.

Старшыня Гомельскай абласной філіі Партыі БНФ Віктар Раманішка, які таксама жыве ў Сьветлагорску, гаворыць, што бачыў, як спадарыня Бордак распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы. Але суд адмовіўся выклікаць яго як сьведку:

(Раманішка: ) “Натальля годна трымалася на судзе. Але яна расчараваная прысудам, таму што нічога незаконнага не рабіла. Усё было ў межах закону”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG