Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскага палітоляга дэпартавалі зь Беларусі на пяць гадоў


Радыё Свабода Андрэй Суздальцаў — расейскі палітоляг, які жыве і працуе ў Менску, ягоныя артыкулы друкуюцца ў беларускіх ды расейскіх мэдыях. Сёньня ён атрымаў афіцыйнае рашэньне аб дэпартацыі зь Беларусі на пяць гадоў. У аддзеле грамадзянства і міграцыі Фрунзенскага райаддзелу міліцыі Менску спадара Суздальцава папярэдзілі, што ён мусіць зьехаць зь Беларусі за дзесяць дзён.

Абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе Андрэй Суздальцаў не зьбіраецца:

(Суздальцаў: ) “Таму што там такая фармулёўка: Суздальцаў уяўляе сабой пагрозу нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь”.

Палітоляг тлумачыць такія дзеяньні беларускіх уладаў помстай за артыкулы, прысьвечаныя выбарчай кампаніі ў Беларусі. Акрамя таго, ён займаўся і маніторынгам палітычнай сытуацыі ў Беларусі.

У Беларусь Андрэй Суздальцаў прыехаў трынаццаць гадоў таму з Уладзівастоку. У Менску застаюцца ягоная жонка і двое дзяцей — як ён падкрэсьлівае, беларускамоўных.
XS
SM
MD
LG