Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павел Шарамет мусіць пакінуць Беларусь цягам сутак


Радыё Свабода, Менск Як стала вядома, 27 сакавіка ў 13.00 кіраўніка аддзелу спэцпраектаў Першага расейскага тэлеканалу Паўла Шарамета адпусьцілі са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна.

Як сказаў сам Павал Шарамет, яму не прад’яўлена ніякіх абвінавачаньняў і, наколькі валодае інфармацыяй журналіст, загад на ягонае вызваленьне аддаў міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. Шарамету загадана цягам сутак пакінуць Беларусь.

Павал Шарамет быў затрыманы 25 сакавіка ў Менску, калі ішоў у бок Кастрычніцкай плошчы, дзе плянаваўся мітынг з нагоды Дня Волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG