Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Анышкевіч за бясплатныя візы для беларусаў, не зьвязаных з рэжымам


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту і старшыня Дэмакратычнай партыі Польшчы Януш Анышкевіч заявіў, што, на ягоную думку, польскія ўлады павінны даваць бясплатна візы тым беларусам, якія “ня маюць нічога агульнага з рэжымам”.

Януш Анышкевіч заявіў, што ў бліжэйшы час ад імя Дэмакратычнай партыі зьвернецца да польскага ўраду з прапановай выдаваць бясплатна ўязныя польскія візы беларусам, не зьвязаным з рэжымам.

“На маю думку, мы павінны ім паказаць, што хаця мы і выступаем за тое, каб закрыць межы Эўрапейскага зьвязу для тых, хто нясе адказнасьць за рэпрэсіі, але адкрываем Польшчу для ўсіх астатніх беларусаў”, заявіў спадар Анышкевіч.

Паводле ягоных словаў, цяперашняя сытуацыя ў Беларусі мае шмат агульнага з тым, што адбывалася ў Польшчы 25 гадоў таму – пасьля абвяшчэньня ваеннага становішча. Януш Анышкевіч лічыць, што ў беларускіх уладаў, таксама як калісьці ва ўладаў народнай Польшчы, не атрымаецца здушыць дэмакратычны рух.

(Анышкевіч: ) “Гэта, можа, не канец пэўнага працэсу, але напэўна пачатак. Нарэшце нехта крыкнуў, што кароль голы дастаткова голасна– яго пачулі шмат людзей. Цяперашнія падзеі ў Беларусі могуць у пэрспэктыве давесьці да паўтору польскага варыянту 1989 году”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG