Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску распачынаюцца суды на затрыманымі 24 і 25 сакавіка


Радыё Свабода, Менск Сёньня будуць судзіць затрыманых удзельнікаў намётавага лягеру і акцыі 25 сакавіка. Улады на працягу некалькіх дзён не давалі ніякай інфармацыі бацькам зьняволеных. Таму тыя наладзілі дзяжурствы каля ізалятараў.

Са спэцпрымальніка-разьмеркавальніка, што на вуліцы Акрэсьціна, у Маскоўскі раённы суд прывезьлі 2 аўтобусы з затрыманымі.

У суд Партызанскага раёну даставілі дзяўчатаў, затрыманых у часе ліквідацыі намётавага лягеру. Іх трымалі асобна ў будынку Ўправы ўнутраных справаў Менскага раёну.

Калёна аўтобусаў і “аўтазакаў” рухаецца ў бок Менску. Праз гадзіну стане вядома, у які суд павязуць некалькі дзесяткаў людзей, сярод якіх – Аляксандар Казулін, журналісты і колішні амбасадар Польшчы Марыюш Машкевіч.
XS
SM
MD
LG