Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія мытнікі хацелі абшукаць аўтамабіль польскага дыплямата


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава МЗС Польшчы сёньня выршыць, якія захады зрабіць у адказ на тое, што беларускія ўлады дагэтуль трымаюць польскіх грамадзянаў. Між тым учора ўвечары здарыўся яшчэ адзін інцыдэнт – беларускія мытнікі хацелі абшукаць аўтамабіль польскага дыплямата, які працуе ў Беларусі і ехаў у Горадню.

Сытуацыя пасьля выбараў у Беларусі застаецца адной з галоўных тэмаў паведамленьняў польскіх мэдыяў – парлямэнцкім выбарам ва Ўкраіне было прысьвечана значна менш часу, чым выбарам беларускім.

Мэдыі, сярод іншага, пішуць пра канфлікт паміж Аляксандрам Мілінкевічам і Аляксандрам Казуліным, але перадусім пра перапоўненыя камэры, дзе ўжо не зьмяшчаюцца ўсе палітзьняволеныя. Некаторыя публіцысты зьдзіўляюцца, што дагэтуль няма цьвёрдых і рашучых крокаў з боку Варшавы ў справе затрыманьня былога амбасадара Польшчы ў Беларусі Марыюша Машкевіча і журналісткі „Gazety Wyborczej” Веранікі Самаліньскай. МЗС заяўляе, што рашэньне аб кроках у адказ будзе прынятае ўжо ў панядзелак.

(Дабравольскі: ) “Нашыя грамадзяне ў нядобрым стане – у камэрах яны мерзнуць, не хапае ежы. Акрамя гэтага на іх ціснуць маральна і фізычна”, – заявіў прэсавы закратар польскага МЗС Павал Дабравольскі.

Польскае міністэрства вымушанае будзе разглядаць сёньня яшчэ адну справу – учора ўвечары на памежным пераходзе ў Кузьніцы беларускі памежнікі запатрабавалі ад намесьніка польскага консула ў Горадні Януша Дамброўскага, які ехаў у Беларусь, каб той давзоліў абшукаць свой аўтамабіль і асабісты багаж.

Спадар Дамброўскі, спасылаючыся на адпаведныя міжнародныя дамоўленасьці, якія падпісала Беларусь і якія гарантуюць дыпляматам права перасякаць мяжу без кантролю іхных рэчаў, адмовіўся гэта рабіць і яшчэ пасьля поўначы стаяў на беларускім баку мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG