Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Саньнікаў вызвалены


Радыё Свабода Як паведамляе сайт Хартыі-97, міжнародны каардынатар Хартыі Андрэй Саньнікаў быў вызвалены пасьля трох гадзінаў затрыманьня ў менскім аэрапорце.

У палітыка адабралі грошы, патлумачыўшы гэта неабходнасьцю правядзеньня экспэртызы з нагоды іх сапраўднасьці. Міжнародны каардынатар Хартыі прыляцеў у Менск зь Лёндану, дзе браў удзел у міжнароднай сустрэчы. У аэрапорце ў Саньнікава былі дагледжаныя асабістыя рэчы і дакумэнты. Мытнікі заявілі, што перавозімыя Саньнікавым грошы могуць быць фальшывымі. Саньнікаў меў 1040 даляраў, 260 эўра, 185 фунтаў -- сума, якую можна не дэкляраваць. Паводле каардынатар Хартыі, у даглядзе яго рэчаў, акрамя памежніка імытніка бралі ўдзел нейкіялюдзі ў цывільным, якія адмовіліся паказаць дакумэнты і назваць свае прозьвішчы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG